Delfi.lt

Delfi.lt

Міністр асветы, навукі і спорту Літвы Альгірдас Манкявічус прапанаваў, каб школьнікі, што навучаюцца дыстанцыйна, вярнуліся ў школы хаця б на два тыдні для звычайнага навучання, піша Delfi.

Мяркуецца, што вучні пачатковых класаў вернуцца з 25 мая, а старэйшыя дзеці з 1 чэрвеня, аведаміў міністр. Рашэнне аб вяртанні вучняў у школы павінен прыняць ўрад, гэтае пытанне будзе разгледжана на наступным тыдні.

Па словах міністра, калі ўрад дазволіць вучням вярнуцца ў школы, то будзе рэкамендавана завяршыць навучальны год, як і было запланавана, але абавязкова хоць бы два тыдні правучыцца недыстанцыйна.

Літва, здаецца, здолела збіць пандэмію каранавіруса. За ўвесь час у краіне зафіксавана 1436 выпадкаў (527 на 1 млн, у Беларусі 2134 на 1 млн), 49 чалавек памерлі. Апошнія тры дні фіксавалі па 11, 7, 8 новых выпадкаў каранавіруса.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0