Сёння міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, галоўны доктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне на брацкай магіле ў вёсцы Падгор'е Мінскага раёна. 

Гэтая магіла — месца пахавання больш за 200 чалавек: медыцынскіх работнікаў санітарнага батальёна, чырвонаармейцаў, жонак і дзяцей каманднага складу і невядомых воінаў 64-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў чэрвені 1941 года.

Па словах міністра, сістэма аховы здароўя ніколі не давала збой, заўсёды адпавядала асаблівым патрабаванням. «За мінулыя гады нічога не памянялася: мы смуткуем па тых, хто загінуў тады, у гады ВАВ, і цяпер — падчас уздыму захворвання. Медыкі заўсёды былі на пярэднім фронце барацьбы, на перадавой. У першую чаргу нашы калегі думаюць, як дапамагчы, часта забываючы пра сябе. І пакуль такія людзі ў нашай сістэме аховы здароўя ёсць, мы зможам рухацца далей», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0