У 80% усіх тых, хто захварэў на COVID-19, хвароба працякае лёгка, а траціна і зусім не заўважыць, як перанясе яе. Гэта сёння ў эфіры БТ расказала дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА Вольга Святліцкая.
Яна адзначыла, што сёння ў краіне на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца крыху больш за 200 чалавек з пнеўманіяй, з іх 140 чалавек — з пацверджаным COVID-19.
Спецыяліст адзначыла, што такія апараты — не панацэя ў лячэнні пнеўманіі.





