Грэцыя плануе пачаць турыстычны сезон 1 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў плане Міністэрства турызму Грэцыі і Нацыянальнай арганізацыі аховы здароўя, піша Ekathimerini.

Персанал гасцініц і рэстаранаў абавяжуць хадзіць у масках і выконваць усе меры засцярогі.

Супрацоўнікі гатэляў павінны пражываць у асобных пакоях і рэгулярна вымяраць тэмпературу і рабіць тэсты на COVID-19.

Турыстам па прыбыцці будуць вымяраць тэмпературу. У іх таксама павінен быць дакумент аб стане здароўя і адмоўны тэст на каранавірус.

Грэцыя чакае адзінай еўрапейскай пазіцыі па пытанні турызму. Калі гэта будзе немагчыма, то існуе план двухбаковага супрацоўніцтва з рознымі краінамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?