Але найбольш значнай падзеяй было нараджэнне дзяцей у салістак Shuma, чаму быў прысвечаны апошні альбом «Me, Mother». Абраныя песні з гэтага рэлізу гурт сыграў у студыі Belsat Music Live у фармаце Premium.
Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое паспелі зняць з гледачамі.
На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках у Facebook і Укантакце, удзельнікі гурта ў размове з Міраю Шульц распавядаюць пра свой першы выступ у студыі BML два гады таму, музычныя густы маленькіх дачок салістак Shuma, фемінісцкія месэджы ў беларускай фолк-музыцы, а таксама гісторыю запісу апошняга альбома.
Любы глядач BML можа выйграць прызы ад Shuma: плыткі, паштоўкі, налепкі, цішотку, а таксама два квіткі на канцэрт гурта. Іх атрымае той, хто найбольш удала перакладзе песню «Сонца» на англійскую мову. Варыянты дасылайце ў каментарах да праграмы ў YouTube.
Поўная версія тут:
УКантакце — vk.cc/atWZte
Facebook — bit.ly/shumabml
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.