Беларусь абрала ачаговы метад барацьбы з каранавірусам, і ён сябе апраўдаў. Пра гэта заявіў Лукашэнка, прымаючы ў аўторак з дакладам членаў урада і кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, піша Tut.by.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх эпідэміялагічных умовах галоўнае — не статыстыка па колькасці тых, хто захварэў, а выратаванне жыццяў людзей.
— Галоўны паказчык — гэта смяротнасць насельніцтва. Так, гэта жыццё, хтосьці нараджаецца, нехта сыходзіць з жыцця, і нікуды мы ад гэтага не падзенемся. Мне вось учора далажылі, што два чалавекі за апошнія трое сутак загінулі. Адна жанчына з чацвёртай ступенню раку. Ну зусім слабая была, і падключыўся вірус. Загінула. Чацвёртая ступень, тым не менш за яе лекары змагаліся дзень і ноч. Таму не трэба тут накатваць, што хтосьці тут зацікаўлены ў тым, каб было горш, — заявіў Лукашэнка.
У Беларусі на 12 мая зарэгістраваны 24 873 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 142 пацыенты.
З іх сем за апошнія суткі, чацвёра — днём раней, а па інфармацыі на раніцу нядзелі — пяць.
З 8 мая па 12 мая колькасць памерлых вырасла са 121 чалавека да 142 (апошні радок).
8.05 | 21 101 | +933 | +4,63% | 140 | 5484 | 121 |
9.05 | 22 052 | +951 | +4,5% | 6050 | 126 (+5) | |
10.05 | 22 973 | +921 | +4,18% | 6406 | 131 (+5) | |
11.05 | 23 906 | +933 | +4,06% | 6531 | 135 (+4) | |
12.05 | 24 873 | +967 | +4,04% | 6974 | 142 (+7) |





