6 мая да 79-гадовай жыхарцы райцэнтра наведаліся трое «дактароў». Вынік візіту — згуба зберажэнняў у рознай валюце, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на МУС.

— Крымінальнае трыо затрымалі па гарачых слядах вечарам пасля вяртання іх ў Баранавіцкі раён — атрымалася канфіскаваць частку выкрадзенага. Адна з жанчын раней судзімая за рабаванне. Высветлілася, што пацярпелых магло быць больш: фігуранткі паспелі пагрукацца ў дзверы жыхароў дамоў у Баранавіцкім, Карэліцкім і Навагрудскім раёнах. Аднак жыхары папросту адмовіліся ад прапанаваных паслуг, распавялі ў крымінальным вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0