Здарэнне адбылося вечарам 12 мая ў 1-м Юнацкім завулку. Гарэла кватэра ў двухкватэрным доме, паведамляе МНС.
Загарэлася маёмасць у трох жылых пакоях кватэры і дах. Загінулі чатыры чалавек.
Сярод загінулых — 60-гадовая гаспадыня, а таксама двое мужчын і жанчына, што былі ў гасцях.