minsknews.by
У Беларусі карэктуецца праграма летняга аздараўлення школьнікаў. Накіроўваць іх у стацыянарныя лагеры, хутчэй за ўсё, пачнуць не раней за 15 чэрвеня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
«Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і Мінадукацыі зараз абмяркоўваем і павінны 15 мая ўнесці прапановы ва ўрад па тэрмінах правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Пакуль плануем, што яна пачнецца 15 чэрвеня. То-бок накіраванні ў стацыянарныя лагеры будуць не раней за гэты тэрмін. Дзённыя прышкольныя лагеры па заяўным прынцыпе арганізуем пад патрэбы», — распавёў Генадзь Балбатоўскі.





