Больш за 50 тысяч чалавек прагаласавалі ў апытанцы «За каго б вы аддалі голас» на найбуйнейшым апазіцыйным тэлеграм-канале.
У аўдыторыі канала найбольшую прыхільнасць выклікае відэаблогер Сяргей Ціханоўскі.
Банкір і філантроп Віктар Бабарыка набраў удвая больш галасоў, чым дыпламат і былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала.
Астатнія кандыдаты значна адстаюць па сімпатыях апазіцыйнай аўдыторыі, якая чытае «БГМ».
У тэлеграм-канала «БГМ» амаль 130 тысяч падпісчыкаў, па гэтым паказчыку ён саступае толькі каналам Nexta.





