Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе. Нагадваем вам пра меры засцярогі і заклікаем пазбягаць масавых мерапрыемстваў.
Тыражыраваць непацверджаную інфармацыю наконт хворых у іншых клубах не хочацца. Але дзівіць рэакцыя: клубы нічога не каментуюць. Звычайна звышкамунікабельныя менеджары накшталт Віталя Жукоўскага з «Іслачы» адмаўляюцца штосьці казаць ці наогул ігнаруюць пытанні журналістаў. Пагадзіцеся, што гэта выглядае як мінімум дзіўна.
Але пакінем тэму каранавіруса на сумленні клубаў і Федэрацыі футбола. Хуценька пра мінулы тур: «Слуцк» прайграў з-за двух пенальці, «Рух» забіў «Нёману» больш мячоў, чым за папярэднія сем тураў, а БАТЭ на сваім старым стадыёне выдаў на пару са «Смалявічамі» галявую пагулянку: пяць забілі, тры прапусцілі.
«Смалявічы» забілі БАТЭ ўжо на першай хвіліне, але ў выніку прапусцілі пяць. Фота: ФК «Смалявічы».
Вось як скончыліся матчы восьмага тура:
- «Слуцк» — «Энергетык-БДУ» 1:2 (41, Мухамед — 17, 27 Яхшыбоеў (абодва галы з пенальці))
- «Гарадзея» — «Мінск» 1:1 (44, Сайчыч — 20, Хвашчынскі)
- «Славія» — «Тарпеда-БелАЗ» 0:0
- «Нёман» — «Рух» 2:4 (68, 90+1, Кадзімян — 4, Васільеў; 14, Грачыха; 55, Сядзько (п); 89, Андронік)
- «Іслач» — «Белшына» 2:1 (34, Туранок (аг); 52, Янсанэ — 85, Папуш (аг))
- «Віцебск» — «Шахцёр» 0:0
- «Смалявічы» — БАТЭ 3:5 (1, Барсукоў; 55, Шчагрыковіч; 63, Жан По — 13, Скавыш; 15, Стасевіч; 36, Бага; 80, 90+3 Міліч)
- «Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск» 2:1 (5, Бручыч (аг); 51, Лапцеў — 24, Даніла)
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
А цяпер пераходзім да матчаў дзявятага тура. Нагадаем, што матч «Мінск» — «Нёман» перанесены.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Гарадзея»
- 15.05, 20:00. Жодзіна, стадыён «Тарпеда».
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 1.67; нічыя — 3.80; «Гарадзея» (перамога) — 6.35.
«Тарпедаўцы» працягваюць ісці сярод лідараў чэмпіянату, але камандзе Пунтуса пастаянна чагосьці бракуе, каб забрацца на найвышэйшы радок. Жодзінцы прайгралі ўсяго адну гульню з васьмі, але тры з чатырох апошніх скончылі ўнічыю.
У «Гарадзеі» справы таксама маглі б быць лепш — у трох апошніх матчах каманда не можа выйграць. Гэта адразу адштурхнула «экс-цукровых» у другую палову табліцы. Але там такая шчыльнасць, што адна перамога — і ты зноў у «дамках».
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Энергетык-БДУ» — «Дынама-Брэст»
- 16.05, 15:00. Маладзечна, гарадскі стадыён.
- Каэфіцыенты: «Энергетык» (перамога) — 4.30; нічыя — 3.95; «Дынама» (перамога) — 1.87.
«Студэнты» часова мяняюць прапіску і будуць прымаць гасцей на маладзечанскім гарадскім стадыёне. Цікава, як патрабавальныя мясцовыя заўзятары паставяцца да новых гаспадароў сваёй спартовай арэны.
Берасцейцы выйгралі ў апошніх двух турах і значна выправілі сваё становішча: ад першага радка іх аддзяляюць усяго тры балы. Але проста сёлета з «Энергетыкам» не будзе нікому, гэта відавочна.
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Шахцёр» — «Славія»
- 16.05, 17:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік».
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.43; нічыя — 4.95; «Славія» (перамога) — 8.30.
Калі мы амаль паверылі, што «Шахцёр» прачнуўся і гатовы да вялікіх здзяйсненняў, салігорцы згубілі балы ў Віцебску. «Гарнякі» застаюцца самай няўдачлівай камандай лігі.
Фота: ФК «Шахцёр».
«Славія» пасля не самага ўдалага красавіцкага адрэзку працягвае набіраць балы. Пасля перамогі ў Віцебску здарылася нічыя з «Тарпеда-БелАЗ».
Нягледзячы на тое, што мазырчукі і салігорцы знаходзяцца побач у табліцы, фаварыт у суботняй гульні відавочны.
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
БАТЭ — «Слуцк»
- 16.05, 19:00. «Барысаў-Арэна».
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.35; нічыя — 5.60; «Слуцк» (перамога) — 9.90.
Бітва лідараў табліцы і галоўны матч тура. У мінулыя гады ў БАТЭ дома не здаралася праблем у матчах супраць «Слуцка», але сёлета спісваць случчакоў з рахункаў не варта.
Яны здабылі гасцявыя перамогі над «Шахцёрам» ды мінскім «Дынама» і гатовыя ўпершыню перамагчы на «Барысаў-Арэне», каб застацца ў лідарах.
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Белшына» — «Віцебск»
- 17.05, 15:00. Бабруйск, стадыён «Спартак».
- Каэфіцыенты: «Белшына» (перамога) — 3.03; нічыя — 3.14; «Віцебск» (перамога) — 2.69.
У Бабруйску хочуць пераменаў. З 6 мая адпраўлены ў адпачынак галоўны трэнер Эдуард Градабоеў, пошук новага коўча пакуль плёну не даў.
«Віцебск» дамогся неблагога выніку ў гульні з «Шахцёрам» і цяпер адпраўляецца ў Бабруйск па перамогу. Першую за чатыры матчы.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Дынама-Мінск» — «Іслач»
- 17.05, 17:00. Мінск, стадыён «Дынама».
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1.86; нічыя — 3.75; «Іслач» (перамога) — 4.65.
З трох першых матчаў на чале «Дынама» Леанід Кучук прайграў два. Яго каманда займае 13-ы радок, што для «бела-блакітных» азначае поўны правал.
Памылка брамніка мінчукоў Канстанціна Рудзянка каштавала турнірных балаў у дэрбі. Фота: ФК «Дынама-Брэст».
У «Іслачы» праблемы: замест трэніровак гульцы здаюць тэсты на каранавірус, бо, як інфармуюць тэлеграм-каналы, у клубе з'явіліся хворыя на COVID-19.
Афіцыйнай інфармацыі няма, АБФФ матч не пераносіць, таму ў «Дынама» ёсць шанец скарыстацца сітуацыяй.
Прагноз «НН»: «Дынама» не саступіць.
«Рух» — «Смалявічы»
- 17.05, 19:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Рух» (перамога) — 2.07; нічыя — 3.46; «Смалявічы» (перамога) — 4.05.
«Рух» разышоўся: каманда гуляла блякла сем тураў, а потым выдала феерыю ў Гродне, забіўшы ажно чатыры мячы. Яскравая перамога дазволіла камандзе Сяднёва ўскочыць у першую палову табліцы.
У «Смалявічаў» усё па-старому. Але ў абарону каманды варта адзначыць, што ў гульні з БАТЭ яны здолелі адгуляцца з ліку 1:3, але класу не хапіла, каб адабраць у экс-гегемона балы.
Цікава, ці паўторыцца галявая феерыя і ў вочнай гульні?
Прагноз «НН»: «Рух» не саступіць.
У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!