«Магія Дастаўка» робіць стаўку на папулярныя тавары. У асноўным, гэта бытавая хімія, тавары для дзяцей і дома, парфумерыя і касметыка. Таксама можна замовіць прадукты харчавання.

Цэны на тавары значна ніжэйшыя, чым у іншых крамах. Розніца, па дадзеных сэрвісу InfoPrice, адчувальная нават у параўнанні з гіпермаркетамі «Еўраопт», «Е-Дастаўка» і «ГіперМол».

Першы час анлайн-дыскаўнтар «Магія» будзе працаваць толькі ў Мінску. Мінімальная сума замовы — 35 рублёў. За пакупкі можна разлічыцца як на сайце, так і з кур'ерам — карткай або наяўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0