Ганна Канапацкая прыйшла да ЦВК на абцасах 10 см і з бел-чырвона-белым букетам.
Яна кажа, што букет для яе, а не для Ярмошынай. Ярмошына не заслужыла.
Ініцыятыўная група — 1200 чалавек, плануе яшчэ 500 чалавек да панядзелка. З ёй падавацца прыйшло шмат сябраў БНФ Ігар Лялькоў, Зміцер Каспяровіч, Ганна Смілевіч.
Канапацкая кажа, што простыя актывісты апазіцыйных партый яе падтрымліваюць у адрозненне ад кіраўніцтва.
Яна кажа, што плаціць за збор подпісаў не будзе, а грошы пойдуць на сродкі абароны зборшчыкаў.





