Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан
38-гадовая перакладчыца Святлана Ціханоўская, жонка арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага, прынесла ў ЦВК дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за гадзіну да сканчэння дазволенага часу.
Учора Святлана па даверанасці падала заяўку за свайго мужа, аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў сям'і Ціханоўскіх — маўляў, на дакументах няма ўласнага подпіса арыштаванага блогера.
Тады Святлана Ціханоўская аднесла дакументы ў ЦВК ад свайго імені. Рашэнне аб рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы будзе прынята ў аўторак, 19 мая.
«Падчас кампаніі яна будзе прадстаўляць інтарэсы ўсіх, хто хоча жыць у краіне для жыцця і падтрымліваў вылучэнне ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Узначаліць ініцыятыўную групу сам Сяргей», — патлумачылі прыхільнікі блогера ў яго сацсетках.
Святлана Ціханоўская, фота Vk.com





