Пра гэта паведамляе MLYN.BY са спасылкай на дырэктара ўстановы Казіміра Русака.

Па словах Русака, інтэрнат перайшоў на масачны рэжым з 3 красавіка. Ад 22 красавіка ў стацыянар паклалі 7 работнікаў з пнеўманіяй, 6 знаходзіліся з ВРВІ без сімптомаў на бальнічным. Што тычыцца тых, хто памёр, іх шпіталізавалі 3 мая ў Мядзельскую ЦРБ, дзе ім аказвалася ўся неабходная медыцынская дапамога.

Першы выпадак каранавіруснай інфекцыі зафіксавалі ў Свірскім інтэрнаце 30 красавіка. Напярэдадні на пасяджэнні раённага штаба па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19 і абароне насельніцтва ад інфекцыі прынялі рашэнне ад 15 мая перавесці ўстанову на вахтавы метад работы з прыцягненнем медперсаналу Мядзельскай бальніцы, узмацніць дэзынфекцыйны рэжым.

Па стане на раніцу 14 мая ў Мядзельскай ЦРБ зарэгістравана 146 выпадкаў пнеўманіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?