Па стане на раніцу 17 мая ў свеце зарэгістравана 4 717 010 выпадкаў каранавіруса, памерлі 312 902 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфіцыраваных у ЗША, там зафіксаваны 1 507 773 выпадкі каранавіруса, а памерлі 90 113 чалавек, з іх 1 218 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 276,5 тысячы выпадкаў каранавіруса. На трэцім месцы па колькасці інфіцыраваных — Расія, там каранавірус выяўлены ў 272 тысяч чалавек, 119 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША ў Бразіліі (816), Вялікабрытаніі (468) і Мексіцы (290).

16 мая ў свеце зафіксавана 95 600 новых выпадкаў.

За 16 мая зафіксавана 4360 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?