З 3 чэрвеня людзей, што прыбываюць у Італію з краін Еўрасаюза, не будуць адпраўляць на абавязковы каранцін. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джузепе Контэ.
Міжрэгіянальныя паездкі таксама будуць абмежаваныя да 3 чэрвеня.
З гэтага ж 3 чэрвеня Італія адкрые межы. Пры гэтым абмежаванні могуць захавацца для тых, хто едзе з краін або рэгіёнаў з высокай рызыкай заражэння каранавірусам.
Перамяшчэнні ў межах аднаго рэгіёну ўлады дазволяць ужо з 18 мая.
У той жа час у МУС Францыі раскрытыкавалі рашэнне Італіі адкрыць межы. Там лічаць, што краінам Еўрасаюза неабходна каардынаваць рашэнні па адкрыцці межаў разам.





