Уладзімір Пуцін назваў Расію не проста краінай, а асобнай цывілізацыяй. Такое меркаванне ён выказаў у эфіры праграмы «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия 1».
Паводле яго слоў, краіна будзе развівацца на базе самых сучасных тэхналогій. Пуцін дадаў, што ўсе кірункі — беспілотная тэхніка, генетыка, медыцына, адукацыя — будуць той базай, на якой будзе развівацца Расія.





