Як стала вядома «Нашай Ніве», у Мінскім вайсковым шпіталі памёр 53-гадовы Герман Аляксандраў. Афіцыйная прычына смерці — пнеўманія з «неўдакладненым узбуджальнікам».
Аляксандраў ужо не быў вайскоўцам, але ўзначальваў упраўленне Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы — быў палкоўнікам запасу.
Фота: mil.by
Наколькі вядома «Нашай Ніве», два тэсты на каранавірус у Аляксандрава паказалі адмоўны вынік.
Тым не менш, хавалі яго ў закрытай труне. Вядома пра выпадкі заражэнняў на каранавірус у паралельных упраўленнях.
Міністэрства абароны прынесла спачуванні сям'і палкоўніка ў сваёй афіцыйнай газеце.
Чытайце таксама: «Усё пачыналася як звычайная прастуда». Памёр 35-гадовы мінчук, на «карону» перахварэла ўся яго сям'я





