Сёння міністр эканомікі і інфраструктуры Эстоніі падпісаў распараджэнне, згодна з якім ад заўтра нельга лётаць з Эстоніі ў краіны з высокай рызыкай каранавіруса, такія як Вялікабрытанія, Швецыя, Бельгія, Данія, Турцыя, Беларусь і Расія, паведамляе Postimees.
Міністэрства штодня аналізуе эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах прызначэння і адкрывае маршруты або абмяжоўвае іх адкрыццё ў адпаведнасці з распаўсюджваннем віруса.
Абмежаванне краін прызначэння, устаноўленае сёння эстонскім міністрам, будзе дзейнічаць з 18 мая па 7 чэрвеня, пасля чаго Міністэрства эканомікі і камунікацый у супрацоўніцтве з Дэпартаментам здароўя ацэняць далейшую неабходнасць абмежавання.
Як выключэнне абмежаванне паміж Мінскам і Талінам дзейнічае ад 24 мая, бо чакаецца, што людзі вернуцца дадому праз Мінск да 23 мая.





