Каля 100 хворых на COVID-19 сталі рэцыпіентамі донарскай плазмы. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння. Пра гэта паведаміў у эфіры СТБ дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка.

Па словах кіраўніка РНПЦ, у 50 пацыентаў назіраецца станоўчая дынаміка, сярод іх і тыя, хто ачуняў. Пры гэтым донарскую плазму імкнуцца выкарыстаць часцей за ўсё для найбольш цяжкіх пацыентаў. Іх сваякі павінны мець на ўвазе, што рашэнне аб неабходнасці пералівання прымае доктар, таму ў некаторых выпадках ім варта адмовіцца ад ідэі пошуку донара праз сацыяльныя сеткі, асабліва за грошы.

«Мы натхнёныя, што вельмі шмат станоўчых эфектаў. Гэта стымулюе нас, сапраўды натхняе на далейшую працу, на размовы, пошук і агітацыю за гэтую тэхналогію», — сказаў Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0