Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што рост захворвання на COVID-19 у краіне ўдалося спыніць. Нягледзячы на ў цэлым няпростую сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса, дынаміка пазітыўная, адзначыў ён у эфіры тэлеканала «Расія 24».

За апошнія суткі ў Расіі выяўлена 8926 выпадкаў заражэння каранавірусам. Упершыню з 1 мая за суткі выяўлена менш за 9 тысяч. 17 мая было 9709 выпадкаў. Агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 290 678 чалавек. Гэта другое месца ў свеце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?