kremlin.ru

kremlin.ru

Кітай у наступныя два гады выдзеліць 2 мільярды даляраў для аказання дапамогі пацярпелым ад каранавіруса краінам, асабліва дзяржавам, якія развіваюцца, заявіў у панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін, піша ria.ru.

«З мэтай стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва супраць COVID-19, Кітай перадасць 2 мільярды даляраў у наступныя два гады для аказання дапамогі ў барацьбе з каранавірусам і на сацыяльна-эканамічнае развіццё ў пацярпелых краінах, асабліва ў краінах, што развіваюцца», — заявіў кітайскі лідар на 73-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0