Пачынаючы з сёння, 18 мая, у Польшчы аднаўляюць працу рэстараны, кафэ і бары. Гэта стала магчымым у рамках трэцяга этапу зняцця абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каранавіруса, паведамляе «Радыё Польшча».

pixabay.com

pixabay.com

Кліенты гастранамічных устаноў усё так жа павінны будуць насіць маскі да моманту, пакуль не сядуць за свой столік. Адлегласць паміж столікамі павінна быць мінімум 2 метры ці ж паміж імі павінна быць перагародка. Усяго ва ўстанове зможа знаходзіцца 1 чалавек на 4 квадратныя метры плошчы.

Сёння таксама могуць адкрывацца цырульні і салоны прыгажосці. Гэтыя ўстановы, роўна як і гастранамічныя, могуць вярнуцца да працы пры ўмове выканання ўсіх санітарных мер засцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0