На сайце РІКВ з 19 мая пройдзе рэпетыцыйнае тэставанне анлайн. Многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання адмянілі раней запланаваныя на май сеансы ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай, паведамляе Мінадукацыі.
На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме. РІКВ звяртае ўвагу абітурыентаў на тое, што папярэдняй рэгістрацыі для праходжання тэставання ў рэжыме анлайн не патрабуецца.
Рэпетыцыйнае тэставанне арганізуецца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: руская мова, беларуская мова, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).
Для ўдзелу абітурыентам неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ, прычым пры рэгістрацыі можна будзе скарыстацца адной або некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернутыя пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэставання, або зрабіць аплату з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП).





