Чэмпіянат Шатландыі па футболе 2019/20 датэрмінова завершаны. «Селтык» атрымае залатыя медалі, піша Прэсбол.
Па выніках нарады паміж Лігай і клубамі было прынята рашэнне, што правесці астатнюю частку чэмпіянату немагчыма, у сувязі з чым ён быў завершаны датэрмінова.
Выніковыя месцы каманд у турнірнай табліцы былі разлічаны па сярэдніх паказчыках ачкоў за матч на момант прыпынення спаборніцтваў у сакавіку. Такім чынам, чэмпіёнскі тытул дастаўся «Селтыка», што фінішаваў з рознасцю ў 14 балаў ад «Рэйнджэрс». З вышэйшай лігі вылецеў «Хартс».
Таксама были датэрмінова спыненыя чэмпіянаты ў Францыі, Нідэрландах і Бельгіі.





