Работнікам устаноў сацабслугоўвання будуць даваць надбаўку за працу ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі. Гэта прадугледжана ўказам «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі», які падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Указам прадугледжана ўстанаўленне надбаўкі работнікам дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія працуюць з пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі і асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, якія па медыцынскіх паказчыках не змешчаныя ва ўстановы аховы здароўя, пры працы вахтавым метадам.

Гэтая надбаўка ўстанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад катэгорыі работнікаў і ступені іх кантакту з інфіцыраванымі.

Пры выяўленні ў арганізацыях выпадкаў інфекцый і кантактаў з інфіцыраванымі, а таксама асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, надбаўка лекарам-спецыялістам складзе 1,5 тысячы, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 1,3 тысячы, іншым работнікам — 900 рублёў.

Пры адсутнасці выяўленых у арганізацыях выпадкаў інфекцый і (або) асоб, якія аднесены да кантактаў першага ўзроўню, адпаведныя надбаўкі складуць: дактарам-спецыялістам — 500 рублёў, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 400 рублёў, іншым работнікам — 250 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0