Кітай заўсёды прытрымліваўся прынцыпаў адкрытасці, празрыстасці і адказнасці ў барацьбе з COVID-19, заявіў у панядзелак старшыня Кітая Сі Цзіньпін, піша Сіньхуа.
З такой заявай Сі Цзіньпін выступіў на адкрыцці 73-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя.
«У выніку тытанічных намаганняў, хоць было зусім нялёгка, нам усё ж удалося пераламаць сітуацыю ў Кітаі, і тым самым надзейна абараніць бяспеку і здароўе насельніцтва, — сказаў Сі Цзіньпін, — Кітай заўсёды прытрымліваўся прынцыпаў адкрытасці, празрыстасці і адказнасці».
«Кітай своечасова праінфармаваў СААЗ і іншыя краіны аб эпідэміялагічнай сітуацыі, без затрымкі апублікаваў паслядоўнасць генаў віруса», — нагадаў Сі Цзіньпін.





