У Швецыі, якая вядомая сваім мяккім падыходам да барацьбы з каранавірусам, у красавіку зарэгістравалі рэкордную колькасць смерцяў за амаль тры дзесяцігоддзі, паведамляе The Guardian.

Паводле статыстычнага ўпраўлення Швецыі, у краіне з насельніцтвам 10,3 мільёна чалавек у красавіку памерлі 10 458 чалавек.

Апошні раз такія высокія паказчыкі смяротнасці фіксаваліся ў снежні 1993 года, калі ў Швецыю прыйшла эпідэмія грыпу. Да гэтага самым смяротным годам лічыцца 1918, калі ў краіне пачалася эпідэмія «іспанкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0