На паўночным усходзе Кітая больш за 108 мільёнаў чалавек трапілі пад каранцінныя меры з-за новай успышкі каранавіруснай інфекцыі, паведамляе Bloomberg.
У рэгіёне зарэгістравалі толькі 34 выпадкі заражэння, аднак улады вырашылі спыніць у правінцыі Цзілінь аўтобусны і чыгуначны рух, закрыць школы і ізаляваць людзей. Адзначаецца, што гэта збянтэжыла людзей — яны лічылі, што эпідэмія ў краіне скончаная.





