На паседжанні Цэнтрвыбаркама яго старшыня Лідзія Ярмошына адпусціла жарт у бок жонкі Міколы Статкевіча. Абмяркоўваючы спіс ініцыятыўнай групы, да якога ў ЦВК былі пытанні, Ярмошына засмяялася: «Я баюся, увечары Марыну Адамовіч чакае сямейная сцэна!»
Марына Адамовіч у каментары «Нашай Ніве» заўважыла: такія жарты не да месца на афіцыйных паседжаннях. Калі б у нас былі этычныя камісіі, яны б не пакінулі такія выказванні без увагі.
Марына Адамовіч. Фота Надзеі Бужан.
«Проста шкада чалавека, якому няма чым заняцца, акрамя таго як сачыць за прыватным жыццём іншых і каментаваць яго публічна. Не збіраюся да яе прыраўноўвацца і адказваць такім жа чынам.
Такога роду выказванні ў публічных месцах, у прамым эфіры характарызуюць толькі ўзровень гэтай дзяржаўнай інстытуцыі. Гэта дыягназ», — сказала Марына Адамовіч.
Чытайце таксама:
Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК
Як «Наша Ніва» шукала мужа Ярмошынай, які «дзіўна, што яшчэ жывы»





