У беларускай турыстычнай прасторы ідзе незаўважная барацьба паміж двума найбуйнейшымі гістарычнымі аб’ектамі — Мірскім і Нясвіжскім замкамі. Ці існуе такая канкурэнцыя на ўзроўні кіраўніцтва комплексаў, я ня ведаю, але на ўзроўні звычайнага турыста яна прысутнічае дакладна, піша экскурсавод Цімох Акудовіч у Gazeta.arche.by.
Раней, да адкрыцця музеяў, абодва комплексы працавалі ў раўназначным тандэме. Класічны маршрут Мір-Нясвіж стаўся галоўным сімвалам беларускага турбізнэса на пачатку ХХІ стагоддзя. Але інфраструктура абодвух аб’ектаў прырастае з кожным годам, у наваколлі з’яўляюцца новыя і новыя прыватныя музейчыкі і забаўляльныя пляцоўкі. У выніку гэта прывяло да таго, што класічны маршрут перастаў змяшчацца ў адзін светлавы дзень.
У такой сітуацыі даводзіцца выбіраць галоўнае. І вось тут высвятляецца, што Мірскі замак прайграе па ўсіх франтах.
Цалкам артыкул чытайце на Gazeta.arche.by.





