У Гродне мужчына выйшаў з пад'езда ў тапачках, сеў у Peugeot і пачаў паводзіць сябе па сцэнары GTA: спачатку разбіў дзве машыны, потым праехаўся па слупах і з'ехаў, паведамляе АўтаГродна.
Мужчына выйшаў са шматпавярхоўкі ў тапачках і пабег у бок прыпынку. Потым ён сеў у машыну, завёў і паехаў. У гэты момант да яго ўжо беглі супрацоўнікі аховы.
Як толькі ён завёўся і паехаў па двары на Peugeot, то адразу знёс дзве прыпаркаваныя машыны. Не спыніўся, а паехаў у бок крамы і па дарозе знёс яшчэ мачту асвятлення. Пакуль даваў заднюю, да яго падбегла ахова, спрабавалі разбіць шкло, але не змаглі. Кіроўца паспеў ударыць па педалях, паехаў наперад, пакасіў агароджы і выехаў на вуліцу.
Peugeot з'ехаў па сустрэчнай паласе.
Кіроўцу затрымалі. Ідзе разбор.





