Талісман ЧС па хакеі
ІІХФ апублікавала новы склад груп на чэмпіянаце свету 2021 года. Як і планавалася, зборную Расіі памянялі месцамі з камандай Канады. Гэта зроблена для таго, каб Расія праводзіла матчы групавога этапу ў Мінску, а не ў Рызе, піша Tribuna.com.
У выніку хакеісты зборнай Беларусі згуляюць у Мінску ў групе A з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі.
У групу B патрапілі зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.
Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі-2021 запланаваны ў Мінску і Рызе з 7 па 23 мая. Раней праз пандэмію каранавіруса быў адменены запланаваны на май 2020 года чэмпіянат свету, які павінен быў прайсці ў Швейцарыі.
Учора прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель паведаміў, што, магчыма, ЧС-2021 перанясуць на два тыдні наперад.