Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На сайце ведамства з'явіўся ліст намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, у якім ёсць рэкамендацыі аб тым, як сёлета школы павінны выпускаць адзінаццацікласнікаў.

Правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне абмежавана, нагадвае намеснік міністра. «У гэтай сувязі Міністэрства адукацыі з мерапрыемстваў па завяршэнні навучальнага года рэкамендуе арганізаваць ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы (10-11 чэрвеня)», — гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым рашэнне аб фармаце мерапрыемства ў кожнай установе адукацыі павінны прыняць кіраўнік, бацькоўскі камітэт і ўзгадніць яго з мясцовымі ўладамі.

Раней, нагадаем, рашэнне адмовіцца ад выпускных вечароў прынялі мінскія ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0