Колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у свеце перавысіла пяць мільёнаў. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Worldmeter.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, усяго ў свеце выяўлена 5 004 044 чалавек з COVID-19. Больш за ўсё выпадкаў інфікавання ў ЗША — больш за 1,6 мільёна чалавек. На другім месцы — Расія (309 тысяч выпадкаў), на трэцім — Іспанія (279 тысяч выпадкаў).

Універсітэт Джонса Хопкінса дае, што ў Іспаніі 232 тысячы і пятае месца следам за Бразіліяй (272 тысячы) і Брытаніяй (250 тысячы)

Ахвярамі каранавіруса сталі 325 238 чалавек па ўсім свеце. Пры гэтым ужо вылечыліся ад інфекцыі больш за два мільёны чалавек у свеце.

Каранавірусная інфекцыя перадаецца праз дробныя кроплі, якія выдзяляюцца з носа або рота хворага і абсядаюцьа на навакольных прадметах. СААЗ рэкамендуе трымацца на адлегласці больш за метр ад заражаных людзей, рэгулярна мыць або абеззаражваць рукі і не дакранацца да рота, носа і вачэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0