21 мая ў Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці. На большай частцы тэрыторыі дажджы, паведамляе Белгідрамет. Вецер паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +6..+12°C, у паўднёвых раёнах +13..+15°C.
У Мінску часам дождж. Тэмпература паветра раніцай +6..+8°C, днём +9..+11°C, ўвечары +5..+7°C.