Збор подпісаў будзе доўжыцца да 19 чэрвеня.

Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК: Віктара Бабарыкі, Алега Гайдукевіча, Юрыя Ганцэвіча, Юрыя Губарэвіча, Андрэя Дзмітрыева, Вольгі Кавальковай, Мікалая Казлова, Ганны Канапацкай, Наталлі Кісель, Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Няпомняшчых, Алеся Таболіча, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачня.

Каб вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Паставіць подпіс можна за некалькі кандыдатур, але за адну і тую ж — толькі адзін раз. 

З улікам пагрозы каранавіруса зборшчыкі подпісаў павінны прытрымліваюцца рэкамендацый Мінздароўя па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі: насіць маскі, апрацоўваць рукі антысептыкам і г.д.

Рэгістрацыя кандыдытаў адбудзецца з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі.

Выбары — 9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0