Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2020 годзе, паведамляе БелТА.

«Абітурыентам, якія падчас рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, указаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі», — адзначылі ў прэс-службе.

ЦТ па беларускай мове адбудзецца 25 чэрвеня, па рускай — 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве — 29-га, па матэматыцы — 1 і 2 ліпеня, біялогіі — 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) можна будзе здаць 6 ліпеня, хіміі — 8 ліпеня, фізіцы — 10 ліпеня, гісторыі Беларусі — 12 ліпеня, геаграфіі — 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 16 ліпеня.

Як дадалі ў міністэрстве, ЦТ будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0