Фестываль «Тбілісоба» у Мінску, раней запланаваны на чэрвень, перанесены на восень. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Грузіі Валерый Кварацхелія сёння ў час анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальным прэс-цэнтрам, піша БЕЛТА.

Валерый Кварацхелія сказаў, што пандэмія каранавіруса адкарэктавала планы правядзення ўпадабанага мінчукамі грузінскага свята.

Тым не менш пасол перакананы, што праграма запланаванай «Тбілісобы» будзе не менш насычанай, чым у папярэднія гады, калі прыязджала шмат калектываў з Грузіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна