Гэты навучальны год заканчваецца, але не за гарамі новы. Таму раім скарыстацца спецыяльнай прапановай да дня абароны дзяцей і абсталяваць зручнае працоўнае месца для вашага дзіцяці. Акцыі на камплекты дзіцячай мэблі ў ergosmart.by працягнуцца да 3 чэрвеня. Парты і крэслы можна набыць са зніжкай да 36%.

Перавага гэтай мэблі ў тым, што яна сканструяваная з клопатам пра здароўе і правільную асанку. Мэбля рухомая, можна мяняць вышыню і сталоў, і крэслаў, падбіраючы найбольш камфортны ўзровень. Дзякуючы гэтаму адным сталом можа карыстацца і дзіця, і падлетак, і дарослы любога росту. 

Немагчыма, каб усе насілі абутак 40 памеру. З мэбляй гэтаксама, у яе ёсць свой памер.

Некалькі месяцаў мы жывём ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі і ўжо сутыкнуліся з гэтай праблемай. Многія дзеці, якія наведвалі школу і хадзілі ў прадлёнку, проста не мелі дома пастаяннага месца для навучання і творчасці. Цяпер, калі з дома працуюць бацькі, калі з дома вучацца школьнікі і студэнты, аднаго стала на сям'ю стала мала. І гэта праблема.

Крамы «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») прапануюць эрганамічныя сталы пад любы гаманец, любую плошчу кватэры і любыя патрэбы. Плюс — майскія зніжкі, якія зэканомяць вам сродкі.

Як працуе зніжка: многія сталы зараз на акцыі. Але вы можаце атрымаць дадатковую зніжку 10% на ўсе дзіцячыя тавары брэндаў moll, Comf-Pro і «Мэбля, якая расце». Скідкі падсумоўваюцца і даходзяць да 36%. Пры замове мэблі праз сайт ergosmart.by абавязкова пазначце ў каментары да замовы промакод «зніжка 10%». Дастаўка па Беларусі бясплатная.

Давайце зірнём, якія варыянты прапануе ergosmart.by.

Камплекты ад «Мэблі, якая расце»

Для малых, што ходзяць у садок, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў найлепш падыдуць парты і крэслы ад «Мэблі, якая расце». Камплекты ёсць у трох колерах: шэрым, блакітным і ружовым. Мэбля мабільная, яе лёгка перамяшчаць. 

Камплект New Elfin B201S

Камплект New Elfin B201S

Крэсла ў камплекце New Elfin B201S можна рэгуляваць не толькі па вышыні, але і па глыбіні. Гэта значыць, што ў часе працы за сталом крэсла будзе падтрымліваць спіну дзіцяці ў правільным становішчы. 

У гэтым камплекце стальніца цэльная, пры нахіле яна рухаецца ўся. А вось у камплекце New Smart C304S стальніца падзеленая на дзве часткі: рухомую і фіксаваную, дзе можна змясціць лямпу і падстаўку для кніг.

Камплект New Smart C304S

Камплект New Smart C304S

Альтэрнатыва такім камплектам — невялікія і даступныя па кошце парты Picasso E201 і Study Desk E202S, апошняя ідзе з паліцай.

Парта Picasso E201

Парта Picasso E201

Парта Study Desk E202S

Парты Smart — хіты

Суперпапулярныя два сталы-блізнюкі, якія адрозніваюцца толькі памерам стальніцы. Абірайце ў залежнасці ад таго, наколькі вялікі ваш пакой альбо наколькі вялікая вам патрэбная працоўная зона. 

Меншы варыянт парты Smart E501

Меншы варыянт парты Smart E501

Большы варыянт парты Smart E502

Большы варыянт парты Smart E502

Глядзець усе парты брэнда «Мэбля, якая расце»

Стылёвыя парты ад Comf-Pro

Калі здаровы лад жыцця для вас мае асаблівае значэнне, калі вы абіраеце няспынны рух, то вам спадабаецца парта Comf-Pro M7 Bianco, якая дазваляе працаваць і седзячы, і стоячы. Да таго ж, стылёвая. 

Стол-парта Comf-Pro M7 Bianco

Альбо вось такі варыянт.

Comf-Pro M8 Piano

Comf-Pro M8 Piano

Ці з каляровым дэкорам.

Парта-трансформер Harvard Comf-Pro

У гэтага брэнда, дарэчы, шмат мадэляў з вялікімі стальніцамі. Калі вам трэба менавіта такі варыянт, то брэнд Comf-Pro прапануе парты як шырынёй 140 см, так і 180 см — падыходзіць адразу для дваіх дзяцей.

Парта Comf-Pro King Desk

Стол-парта Comf-Pro M9i

Стол-парта Comf-Pro M9i

Глядзець усе парты Comf-Pro

Дызайнерскія парты ад moll

Флагман і сусветны лідар, які першым прыйшоў на наш рынак, — нямецкая кампанія moll. Заканадаўца моды ў свеце мэблі з шэрагам патэнтаў. Брэнд выпускае як мэблю сегменту прэміум, так і больш простыя мадэлі. Адметнасць усіх парт у тым, што гэта ўжо не парта, а парта-стол, якая мае бакавіны і глядзіцца дорага.

Да кожнай мадэлі ідзе:

  • падстаўка для кніг,
  • кручок для партфеля,
  • колцы для лёгкага перамяшчэння,
  • 7 элементаў зменнага дэкору, мяняй хоць кожны дзень.

Базавая мадэль серыі — парта moll Joker, намінаваная на прэстыжную прэмію German Design Award у сферы дызайну.

Парта moll Joker

Парта moll Joker

Парты moll — гэта канструктар Lego, які дазваляе збіраць сабе ўнікальную парту, абіраючы ў тым ліку і сістэму пад'ёму. Вы самі вырашаеце, што вам зручней: пакрокава ўздымаць парту, рэгулюючы вышыню, абраўшы сістэму Classic, альбо з дапамогай здымнага кола JoJo. Ці ўвогуле праз імгненную рэгуліроўку вышыні Express.

Мадэлі moll Winner альбо moll Winner Split дазваляюць вам выбіраць. Цэльная стальніца альбо раздзельная, з шуфлядай на ўсю шырыню стала альбо без яе (а можна ўвогуле дакупіць пасля). Можна і ўвогуле стварыць цэлую рабочую станцыю, дакупіўшы бакавыя часткі, напрыклад, для прынтара, заднія паліцы ды іншыя дадатковыя рэчы.

Мадэль moll Winner альбо moll Winner Split

А пра дызайнерскую мадэль moll Champion Form і ўвогуле няма чаго казаць — назва кажа сама за сябе. Тут можна мяняць бакавіны: можаце абраць каляровыя, а можаце натуральнае дрэва. Парта настолькі прыгожая, што яе не хочацца ставіць да сцяны.

Мадэль moll Champion Form

Мадэль moll Champion Form

Дарэчы, у стала ёсць спецыяльны задні кораб для дратоў. Ён закрываецца і выглядае мадэрнова.

Адным словам, гэтая парта разбурае стэрэатыпы. Пачытайце падрабязней пра гэта тут. 

Глядзець усе парты moll

Парта-стол — гэта важная рэч. Але не менш важная рэч і крэсла. Зірніце, якія ёсць прапановы.

Замовіць прадукцыю па выгадных цэнах можна праз сайт ergosmart.by. Проста націсніце ў прайс-лісце кнопкі «купіць» і «аформіць». Дастаўка па Беларусі бясплатная. Пры гэтым у каментары да замовы абавязкова пазначце промакод «зніжка 10%».

  • Крама «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») у Мінску на Пятра Мсціслаўца, 20 («Маяк Мінска», метро «Усход», за ГЦ «Дана Мол»): +375 44 778 38 08 (A1), +375 29 778 38 08 (МТС)
  • Крама «Мэбля, якая расце» ў Мінску на Прытыцкага, 29, ГЦ «Цівалі» (3 паверх): +375 44 744 60 13, (A1) +375 33 690 60 13 (МТС)

Азнаёміцца ​​з прадукцыяй, атрымаць кансультацыю, паглядзець відэа і пакінуць сваю замову можна праз афіцыйную старонку ў інстаграме @ergosmart.by і афіцыйны ютуб-канал. Для падпісантаў — бонусы. 

Набыць любы тавар з сайта ergosmart.by можна ў растэрміноўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0