Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў, што парад у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пройдзе 24 чэрвеня, у дзень 75-годдзя з моманту правядзення парада Перамогі ў 1945 годзе, паведамляе Інтэрфакс.

Пуцін даручыў кіраўніку Мінабароны Сяргею Шайгу забяспечыць пры правядзенні парада самы строгі рэжым бяспекі, каб звесці магчымыя рызыкі да мінімуму.

Нагадаем, 9 мая парад у Маскве быў адменены праз каранавірус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?