Фота Волі Афіцэравай
Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў зняцце Алега Гайдукевіча.
«Функцыя такіх кандыдатаў, як Гайдукевіч, у нашай сістэме — запоўніць бюлетэнь, калі раптам апазіцыя здымецца. Гэта страхоўка. Калі бюлетэнь дакладна запоўніцца, спарынг-партнёр ужо не патрэбны.
А калі яшчэ і рэйтынгі на дне, харызматычны папуліст, які працуе на тым жа электаральным полі, што і Лукашэнка, можа проста не пакінуць прэзідэнту прыхільнікаў.
Відавочна, наверсе ўбачылі, як усё кепска з падтрымкай і як нядрэнна з гэтым ідуць справы ў некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў, і вырашылі кансалідаваць сваю базу праціўнікаў перамен вакол галоўнага кансерватара сённяшняй Беларусі.
Алег, не хвалюйцеся, вы малады, і попыт на такую партыю, як ваша, будзе і пасля Лукашэнкі. Не ўпэўнены, што на вельмі шмат месцаў у парламенце, але вам хопіць», — напісаў Арцём Шрайбман.
Гайдукевіч зняўся з выбараў: «Не магу быць прастытуткай, галасуйце за Лукашэнку





