Па стане на 26 мая 18 супрацоўнікаў Беларускай АЭС заражаныя каранавірусам, заявілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей прадпрыемства, піша Інтэрфакс.
Там адзначылі, што супрацоўнікі з пацверджаным дыягназам COVID-19 знаходзяцца пад кантролем медыцынскіх службаў па месцы пражывання, хвароба праходзіць бессімптомна, у лёгкай форме. Таксама на самаізаляцыі знаходзіцца 81 чалавек як кантакты першага ўзроўню.
«Цяпер работы па ўзвядзенні Беларускай АЭС ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме», — падкрэслілі на прадпрыемстве.
Раней кіраўнік расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў паведаміў, што на будпляцоўцы БелАЭС зафіксавана каля 100 выпадкаў захворвання COVID-19.
Расатам: Каранавірус выявілі амаль у 100 спецыялістаў на Беларускай АЭС





