Гэтай вясной сітуацыя з COVID-19 змяніла і працу прызыўных камісій. Так, па прыбыцці на месца службы ўсе навабранцы павінны прайсці двухтыднёвую ізаляцыю, піша Tut.by.
Фота Паўла Русака, «Мінск-Навіны».
Паводле Нацыянальнага прававога партала, на тэрміновую вайсковую службу плануюць прызваць 10 тысяч чалавек. Адпраўка прызыўнікоў пачалася 11 мая і працягнецца да канца месяца.
Як распавялі ў прэс-службе Мінабароны, ізаляцыю маладыя людзі будуць праходзіць у тых вайсковых часцях, дзе павінны служыць. На працягу гэтых двух тыдняў у раскладзе навабранцаў няма трэніровак. Пры гэтым яны знаходзяцца пад пільным наглядам медыкаў.
На гэты момант сярод рабят, якія ўжо прайшлі або праходзяць ізаляцыю, выпадкаў COVID не выяўлена, распавялі ў вайсковым ведамстве.
— Да адпраўкі ў войска яны праходзяць медкамісію, — растлумачылі сітуацыю ў прэс-службе ведамства. — Тых, хто хварэе, служыць не адпраўляюць.





