Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 27 мая ў свеце зарэгістраваныя 5 684 803 выпадкі каранавіруса, памерлі 352 225 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 725 275 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 100 572 чалавекі, з іх 774 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 392,4 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1027 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 362,3 тысячы чалавек, 174 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Іспаніі (280), Мексіцы (239), Перу (173) і Індыі (148).

26 мая ў свеце зафіксавана 91 840 новых выпадкаў. 

За 26 мая зафіксавана 4 048 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0