27 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, па паўднёва-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +17..+23°C.
У Мінску сёння без істотных ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +11..+13°C, днём +19..+21°C, увечары +13..+15°C.