Здарэнне адбылося 26 мая ў кватэры на вул. Крывашэіна, піша 112.by.

Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што хлопчык, гуляючы ў пакоі, засунуў нагу ў радыятар сістэмы ацяплення і самастойна дастаць не змог. Мама адразу выклікала ратавальнікаў.

Работнікі МНС пры дапамозе падручных сродкаў вызвалілі нагу хлопчыка.

Дзіця ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0