Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў 26 мая ў фэйсбуку, што праблема з аплатай ягонага штрафу за акцыі пратэсту вырашаная: сябры за дзве гадзіны сабралі грошы, аплацілі штраф і збор аддзелу прымусовага выканання.

Раней за нявыплату штрафаў судовыя выканаўцы наклалі абмежаванні на выкарыстаньне аўтамабіля і гаража старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшлі ў снежні. Кастусёў быў аштрафаваны на 810 рублёў. Акрамя таго, пасля пачатку выканаўчай вытворчасці яму трэба заплаціць яшчэ 10% штрафу. Агульная сума запазычанасці — 891 рубель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0