У 2020/2021 навучальным годзе ў тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца нязначныя змены ў колькасці вучэбных гадзін на вывучэнне асобных вучэбных прадметаў у X класе (у параўнаннi з 2019/2020 годам), паведамляе Міндадукацыі ў сваім тэлеграм-канале.

Змяненні звязаны з абнаўленнем зместу агульнай сярэдняй адукацыі, якое ажыццяўляецца з 2015/2016 навучальнага года. У 2020/2021 навучальным годзе па абноўленых вучэбных праграмах будуць вучыцца вучні Х класа.

Змены ў навучальных праграмах па вучэбных прадметах абумовілі некаторыя змены ў тыпавым навучальным плане.

З 2020/2021 навучальнага года навучальны прадмет «Чарчэнне» вывучаецца ў X класе. У сувязі з тым, што вывучэнне геаграфіі Беларусі у 2019 годзе было перанесена ў IX клас, на вывучэнне геаграфіі ў Х класе выдзелена 1 вучэбная гадзіна. У X-XI класах тыпавым вучэбным планам прадугледжана вывучэнне вучэбнага прадмета «Інфарматыка» на базавым (1 гадзіна ў тыдзень) і павышаным (3 гадзіны ў тыдзень) узроўнях.

Для I-IX класаў у тыпавым навучальным плане змяненняў у пераліку навучальных прадметаў і колькасці гадзін на іх вывучэнне не адбылося. Захавана магчымасць вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў VIII-IX (дапрофільная падрыхтоўка) і X-XI класах (профільнае навучанне).

Тыпавы вучэбны план распрацаваны з улікам санітарна-гігіенічных патрабаванняў да абавязковай вучэбнай нагрузкі на тыдзень на навучэнца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0